Адно з галоўных месцаў у дзейнасці ўстановы культуры займаюць пытанні развіцця творчых здольнасцей насельніцтва і арганізацыі вольнага часу. Праблемы ў жыцці, адзінота, жаданне знайсці аднадумцаў спрыяюць таму, што людзі прыходзяць у клубы па інтарэсах і аматарскія аб'яднанні дзеля зносін і ўзнаўленні душэўнага камфорту.
Усе аматарскія аб'яднанні ДУ "Палац культуры горада Ліды" ў сваёй працы перш за ўсё арыентуюцца на інтарэсы ўдзельнікаў і іх патрэбы. Такі метад працы дапамагае максімальна задаволіць адукацыйныя і забаўляльныя інтарэсы.
На базе Палаца культуры дзейнічае 11 аматарскіх аб'яднанняў:
Клуб жанчын-ветэранаў "Вера, Надзея, Любоў"
Аматарскае аб'яднанне "Вера, Надзея, Любоў..." аб'ядноўвае людзей "залатога ўзросту", якія праводзяць свой вольны час разам. Гэта цудоўная магчымасць для неардынарных людзей, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку, знайсці сябе, выкарыстоўваць свой вольны час з задавальненнем.
Клуб вольнага часу і зносін "Адкрытыя сэрцы"
Рана ці позна, але ў жыцці кожнага надыходзіць момант, калі даводзіцца пакінуць, няхай нават самую любімую работу - з надыходам пенсіённага ўзросту. Гэта не заўсёды лёгка псіхалагічна? губляецца звыклы рытм жыцця, з'яўляецца прыкрае адчуванне незапатрабаванасці твайго велізарнага патэнцыялу, досведу, ведаў. Але самае страшнае - гэта дэфіцыт зносін.
Аматарскае аб'яднанне "Адкрытыя сэрцы" з'яўляецца добраахвотным фарміраваннем людзей пажылога ўзросту.
Клуб самадзейных аўтараў «МузАльянс»
Творчы саюз таленавітых людзей Лідчыны з мэтай прапаганды і папулярызацыі творчасці мясцовых музыкантаў, паэтаў, кампазітараў, мастакоў у розных формах канцэртнай дзейнасці, а таксама дапамогі ў самавыяўленні і самарэалізацыі.
Клюб інтэлігенцыі "60+"
Клуб аб'яднаў аматараў, захопленых рознымі жанрамі і напрамкамі ў галіне музыкі, літаратуры, тэатра, выяўленчага мастацтва. Удзельнікі клуба актыўна супрацоўнічаюць з многімі творчымі калектывамі горада Ліды, якія часта выступаюць у якасці спецыяльных гасцей на адкрытых пасяджэннях аб'яднання.
Клуб аматараў альтэрнатыўнай і рок-музыкі "Драйв"
Удзельнікі аб'яднання развіваюцца і ўдасканальваюцца ў напрамку рок-музыкі, прымаюць актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні рок-канцэртаў, вечароў і фестываляў, творчых сустрэч, дыска-праграм і іншых раённых і абласных мерапрыемствах, якія аб'яднаны ў цыкл мерапрыемстваў пад назвай "Тэрыторыя рока" і праходзяць на базе ДУ "Палац культуры горада Ліды"
Клуб аматараў "Хіп-хопа"
Стаць членам клуба аматараў хіп-хопа - гэта выдатная магчымасць развіваць навыкі, набываць і падтрымліваць добрую фізічную форму ў маладым вясёлым калектыве, прыемныя разумовыя і фізічныя нагрузкі ў атмасферы свабоды, дружбы і падтрымкі. Мы імкнемся да максімальна цікавага і камфортнага навучання мастацтву танца, да пастаяннага творчага развіцця. Клуб дае магчымасць выступаць на розных мерапрыемствах і святах горада, удзельнічаць у фестывалях, конкурсах, канцэртах і іншых мерапрыемствах.
Сямейна-дзіцячы клуб выхаднога дня "Светлячок"
Аматарскае аб'яднанне для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі "Сярэбрысты праменьчык"
Аматарскае аб'яднанне "Сярэбрысты праменьчык" створана з мэтай развіцця творчых здольнасцей дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця і іх самавыяўлення з дапамогай культурна-дасугавай дзейнасці.
Маладзёжная інфармацыйна-творчая агітбрыгада - клуб "Ініцыятыва"
Моладзевы клуб "Ініцыятыва" - арганізацыйнае ядро моладзі, якое аб'ядноўвае маладых людзей горада Ліды з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. У дзейнасці клуба на практыцы рэалізуюцца мэта, задачы і асноўныя арганізацыйныя, ідэйныя і метадычныя прынцыпы: фармаванне ў моладзевым асяроддзі ідэй агульнасці і патрыятызму, як найважных духоўна-маральных фактаў; стварэнне ўмоў для рэалізацыі ідэі клуба ў сферы арганізацыі вольнага часу і творчасці дзяцей, падлеткаў і моладзі; уцягванне моладзі ў творчыя працэсы, якія адбываюцца ў маладзёжным асяроддзі горада; сумесная дзейнасць з арганізацыямі, установамі і фондамі на аснове ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў той меры, у якой гэта не супярэчыць мэтам і задачам маладзёжнай інфармацыйна-творчай брыгады-клуба "Ініцыятыва".
Моладзевы клуб крэатыўнай культуры "Свой выбар"
З узнікненнем і развіццём шматлікіх маладзёжных напрамкаў аматарскай творчасці, узнікла неабходнасць іх аб'яднання. Так у верасні 2008 года ўтварыўся маладзёжны клуб сумесных жанраў крэатыўнай культуры "Свой выбар", які ўключае ў сябе маладзёжныя напрамкі: графіці, брэйк-данс, сноўборд, выступленні маладзёжнай агітбрыгады "Ініцыятыва". "Свой выбар" дае магчымасць шырокім зносінам творчых людзей маладзёжнага асяроддзя.
Клуб творча-пазнавальнага развіцця "Разумнічка"
Пасяджэнні праходзяць у памяшканнях Палаца культуры, якія адпавядаюць патрабаванням правядзення клубных форм работы.
Усе аматарскія аб'яднанні Палаца культуры творча ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, перыядычна праводзяць сумесныя мерапрыемствы.
У мэтах дэманстрацыі творчага патэнцыялу, прыцягнення новых удзельнікаў, зносін з іншымі аматарскімі аб'яднаннямі горада Ліды і Лідскага раёна, арганізуюцца пашыраныя пасяджэнні, у тым ліку і выязныя.
Аматарскія аб'яднанні ДУ "Палац культуры горада Ліды" вядуць актыўную творчую дзейнасць, бяруць удзел у мерапрыемствах, а таксама арганізуюць і праводзяць самастойныя праграмы.
На базе Палаца культуры горада Ліды дзейнічаюць 20 гурткоў мастацкай творчасці:
Гурток усходняга танца
Гурток народнай песні "Медуніца"