НАРОДНЫЯ, УЗОРНЫЯ КАЛЕКТЫВЫ

Ансамбль песні і танца "Лідчанка"

Кіраўнік - Сяргеева В.В.

Удзельнікі ансамбля - энергічныя, таленавітыя людзі, закаханыя ў беларускую творчасць. Рэпертуар калектыву заснаваны на беларускіх песнях і танцах, вакальна-харэаграфічных кампазіцыях, таксама песнях сучасных беларускіх кампазітараў.

Галоўная мэта і задача працы калектыву - гэта вывучэнне нацыянальнага песеннага фальклору і яго сцэнічнае ўвасабленне.

Хор ветэранаў "Майскія зоры"

Кіраўнік - Іванова Н.М.

 

У складзе калектыва 41 удзельнік ва ўзросце ад 60 да 90 гадоў.

Рэпертуар хору складаюць песні ваенных гадоў, харавыя творы патрыятычнага і грамадскага зместу, а таксама народныя песні.

За час сваёй працы хор неаднаразова ўзнагароджваўся падзячнымі лістамі і граматамі ўстаноў і прадпрыемстваў горада Ліды. Апроч канцэртнай дзейнасці калектыў праводзіць творчыя сустрэчы з моладдзю з мэтай патрыятычнага і ідэйнага выхавання.

Эстрадная студыя "Ліда-мюзікл"

Кіраўнік - Місура А.А.

Малады і папулярны сучасны калектыў, які вядзе актыўную гастрольную і канцэртную дзейнасць, удзельнічае ў раённых, абласных святах і мерапрыемствах. Калектыў выконвае песні розных жанраў: поп-рок, лацінаамерыканская музыка і інш. Нараўне з творчай дзейнасцю калектыў вядзе актыўную працу па выяўленні талентаў сярод моладзі.

Рок-група "Прэмія"

Кіраўнік - Лебядзевіч В.М.

Гісторыя калектыву пачынаецца з 1992 года, калі на базе Бярозаўскага Палаца культуры шклозавода «Нёман», таленавіты музыка - Віктар Лебедзевіч аб'яднаў зацікаўленых рок-музыкай маладых і такіх жа таленавітых музыкаў і выканаўцаў. Першапачаткова калектыў называўся «Столле». У 2007 «Столле» спыніла сваё існаванне, і Віктар Мікалаевіч даў жыццё новаму праекту пад назвай «Раніца», пазней пераназванаму ў «Прэмію».

Ансамбль польскай песні "Крэсавяцы"

Кіраўнік - Янушкевіч Ч.А.

Народны ансамбль польскай песні "Крэсавяцы" быў створаны ў 1990 годзе на базе Лідскага гарадскога музычнага цэнтра "Панарама". З 2003 г. працягнуў сваю дзейнасць у Лідскім гарадскім Доме культуры.

Рэпертуар ансамбля складаюць польскія народныя і сучасныя песні, класічныя творы і творы патрыятычнай скіраванасці.
Неаднаразова ансамбль выязджаў з канцэртнымі праграмамі ў Польшчу.

Ансамбль яўрэйскай музыкі "Шалом"

Кіраўнік - Дзвілянскі М.Я.

Ансамбль "Шалом" заснаваны ў 1996 годзе. У 2001 годзе ансамблю прысвоена званне "народны".

У рэпертуары ансамбля клезмерская музыка, песні на ідыш, іўрыце, беларускай, польскай, рускай мовах, інструментальныя п'есы, папулярная эстрадная музыка. Вялікай папулярнасцю ў слухачоў карыстаюцца розныя жанры яўрэйскай музычнай традыцыі: літургічная музыка, яўрэйскія народныя песні і інструментальныя клезмерскія кампазіцыі.

Ансамбль скрыпачоў "Славяначка"

Кіраўнік - Казак А.Я.

У рэпертуар ансамбля ўваходзіць класічная, духоўная, эстрадная і народная, сучасная і старажытная музыка славянскіх народаў. Для паляпшэння гучання выкарыстоўваюцца іншыя прылады, такія як труба, гітара, флейта, альт. У асобных нумарах прымяняюцца фанаграмы і падтанцоўкі.

Цяпер у складзе калектыву налічваецца 8 удзельнікаў ва ўзросце ад 15 да 55 гадоў.

Асноўныя кірункі творчай дзейнасці калектыва - гэта папулярызацыя скрыпічнай музыкі славянскіх народаў, папулярнай і класічнай музыкі.

Эстрадна-інструментальны ансамбль "Фестываль"

Кіраўнік – Шух Т.Ф.

Ансамбль "Фестываль" - тыповы прадстаўнік інструментальнага жанру. У рэпертуар калектыва ўваходзяць творы розных стыляў як беларускіх, так і замежных кампазітараў. Значнае месца займаюць апрацоўкі народных мелодый, эстрадная музыка, п'есы ў стылі "кантры". У складзе калектыву чацвёра прафесійных музыкаў ва ўзросце ад 38 да 43 гадоў, якія валодаюць ігрой на акардэоне, балалайцы, скрыпічным басэтлі, ударных інструментах.

Драматычны тэатр "Ракурс"

Кіраўнік - Сільчанка І.М.

Асноўныя напрамкі творчасці - развіццё і прапаганда тэатральнай творчасці сярод насельніцтва, развіццё акцёрскага майстэрства і павышэнне выканаўчага ўзроўню ўдзельнікаў калектыву. Сёння пастаноўкі народнага драматычнага тэатра ахопліваюць розныя творчыя напрамкі: гэта мініяцюры, "жывыя паштоўкі", інсцэніроўкі, тэатралізаваныя паказы, PR-прадстаўленні, а таксама спектаклі для дзяцей, моладзі і дарослай аўдыторыі, што дазваляе пашырыць геаграфію гастрольнай дзейнасці.

Тэатр гульні "100 сяброў"

Кіраўнік – Кузняцова І.І.

Творчая дзейнасць калектыву накіравана на арганізацыю і правядзенне сямейных свят і гульнявых прадстаўленняў, кірмашовых забаў на раённых і абласных святах.

Асноўнай мэтай тэатра гульні з'яўляецца арганізацыя вольнага часу, развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў калектыву, стварэнне ўмоў для самарэалізацыі, задавальненне культурных патрэб насельніцтва рознага ўзросту.

Тэатр "Какос"

Кіраўнік - Марушэўская В.М.

У рэпертуары тэатра п'есы рускіх і беларускіх аўтараў: "Два клёны" Яўгена Львовіча Шварца; "Каляровая затока", "Новы піражок" Пятра Васючэнкі; "Як ільвяня і Чарапаха спявалі песню" Сяргея Казлова; "Страсці па Насці", "Мядзведжая казка, або як мядзведзь зубы лячылі" Андрэя Усачова; "Як казкі пераблыталіся", "Новы год у лесе" Генадзя Аўласенка; "Знікненне прынцэсы Фефелы III-й" Аляксандра Старатаржскага і Ларысы Цітовай і інш.

Ансамбль танца "Сонейка"

Кіраўнік - Благадацкіх Т.В.

Калектыў працуе ў народна-эстрадным стылі. У аснове харэаграфічных пастановак беларускія народна-сцэнічныя танцы ("Прынёманская святочная", "Полька-закаблука", "Беларусь сінявокая", "Калядная", кадрыль "Ганаровыя дзяўчынкі", "Саўка І Грышка" і інш.), сюжэтна-гульнявыя танцы. ("Пеўнік", "Званкі", "Выпадак на палянцы", "Козачка"), эстрадныя танцы ("Танчы з намі", "Рок-н-рол", "Спецназ", "Расквітай, родны горад").

Студыя бальнага танца "Феерыя-дэнс"

Кіраўнік - Лежнева В.А.

Праца асноўнага складу ўдзельнікаў накіравана на фестывальна-конкурсную і канцэртную дзейнасць, заняткі малодшай групы, у першую чаргу, накіраваны на творчае развіццё і эстэтычнае выхаванне. Рэпертуар складаюць лацінаамерыканскія і еўрапейскія бальна-спартыўныя танцы.

Вакальная студыя "Талісман"

Кіраўнік - Варановіч Д.А.

Малады, сучасны калектыў, які вядзе актыўную гастрольную і канцэртную дзейнасць, удзельнічае ў шматлікіх раённых і абласных святах і мерапрыемствах з мэтай папулярызацыі творчай дзейнасці народнай вакальнай студыі «Талісман» і праявы талентаў сярод моладзі. Удзельнікі бяруць удзел у культурных мерапрыемствах горада, раёна, вобласці і краіны.