Агульныя звесткі

      Павялічваць духоўнае багацце беларускага народа, развіваць і падтрымліваць таленты - адна з асноўных задач работнікаў культуры.

      Выхаваўчая і асветніцкая дзейнасць дзяржаўнай установы "Палац культуры горада Ліды" стварае спрыяльныя ўмовы для заняткаў народнай і мастацкай творчасцю, для задавальнення пазнавальных патрэбнасцей, патрэбнасцей у самаадукацыі, а таксама духоўным і фізічным развіцці насельніцтва Лідчыны.

      Галоўнымі задачамі Палаца культуры з'яўляюцца: захаванне і развіццё дасягненняў нацыянальнай культуры, традыцыйных форм культурнай дзейнасці і адпачынку; развіццё мастацкай творчасці, падтрымка творчых індывідуальнасцей; садзейнічанне пазнавальнай актыўнасці розных слаёў насельніцтва і самаадукацыі ў галіне культуры і мастацтва; стварэнне ўмоў для развіцця духоўнага, інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу; практычная падтрымка аматарскіх аб'яднанняў, сацыяльных груп, сацыяльна-значных ініцыятыў.

      Установа была заснавана ў 1956 годзе. Цяперашні будынак, у якім базуецца ўстанова, быў здадзены ў эксплуатацыю ў 1995 годзе, а сучаснае аблічча набыло ў 2010 годзе. Агульная плошча будынка складае 6062,4 м2 і складаецца з клубнай і канцэртна-відовішчнай часткі.

      Наяўнасць вялікай залы Палаца культуры, якая налічвае 538 месцаў, садзейнічае не толькі правядзенню ўласных мерапрыемстваў, але і арганізацыі канцэртаў прафесійных артыстаў і калектываў. Цягам года такія канцэрты наведвае каля дзесяці тысяч гледачоў.

      На базе Палаца культуры дзейнічаюць 14 калектываў са званнем "народны" і "ўзорны", якія працуюць у харэаграфічным, вакальна-харавым, інструментальным і тэатральным жанрах. Вядуць актыўную дзейнасць калектывы аматарскай самадзейнай творчасці для рознай узроставай аўдыторыі.

      Для задавальнення патрэб калектываў Палаца культуры ў будынку таксама размяшчаюцца: 

- малая зала на 130 месцаў;

      - танцавальная зала (дысказала), харэаграфічны клас;

      - распранальні для ўдзельнікаў харэаграфічных калектываў;

      - касцюмерная.

      У рамках мерапрыемстваў па стварэнню безбар'ернага асяроддзя абсталяваны пад'язны пандус, месцы для інвалідаў-калясачнікаў у вялікай зале і поручні ў месцах агульнага карыстання.

      У 2010 годзе ва ўстанове адкрыты дзіцячы забаўляльна-гульнявы цэнтр «Планета забаў», абсталяваны гульнявым інвентаром.

      Палац культуры абсталяваны комплексам гукаўзмацняльнай апаратуры (агульная магутнасць - 20 квт) і стацыянарным камплектам светлавога абсталявання з лічбавым кіраваннем, таксама ў наяўнасці праектар і пераносны праекцыйны экран.

      Вядучыя калектывы ўстановы маюць камплекты сцэнічных касцюмаў.

Агульныя звесткі

      Калектыў Палаца культуры - гэта неардынарныя, верныя сваёй справе прафесіяналы, якія не проста рэалізуюць свой творчы патэнцыял, а нарошчваюць яго дзень за днём, таму ўзровень мерапрыемстваў можна адзначыць як прыклад высокага майстэрства ў сферы культуры.

      Паказчыкам добрай працы супрацоўнікаў з'яўляецца і вялікая колькасць гледачоў, якія ахвотна наведваюць мерапрыемствы, найболей папулярныя з якіх становяцца традыцыйнымі. Разам з тым ідзе пастаянны пошук новых форм узаемадзеяння з гледачамі і наведвальнікамі Палаца культуры.

Тур Ирина Эдуардовна

Директор

Телефон: 54-32-81

Киман Петр Янович

Заместитель директора

Телефон: 54-77-82

Эксперты красоты