Палац культуры горада Ліды працягвае эстафету праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» і з радасцю дзеліцца навінамі!
У рамках навагодніх свят наш Дзед Мароз таксама далучыўся да ініцыятывы! Разам з казачнымі героямі ён вітаў гасцей Палаца культуры і частаваў іх смачнымі цукеркамі ад беларускіх вытворцаў. Салодкі пачастунак под назвай «Родныя словы» стаў яшчэ адным сімвалам падтрымкі айчыннай прадукцыі і падарыў радасць як дзецям, так і дарослым.

Палац культуры запрашае ўсіх жыхароў і гасцей горада Ліды далучацца да праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!». Падтрымлівайце беларускае, адкрывайце для сябе цікавыя культурныя падзеі і далучайцеся да нашых шматлікіх мерапрыемстваў!
#Палац_культуры_горада_Ліды #ДзеньРоднагаСвайго





