КОЖНАЯ ПЯТНІЦА — РОДНАЕ СВАЁ!

💚🇧🇾Сябры, сёння ў Палацы культуры было асабліва весела і натхнённа! ❤

У госці завіталі вучні пачатковых класаў лідскіх школ.
Яны мелі цудоўную магчымасць паглядзець спектакль «Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак» Слонімскага драматычнага тэатра! 🌼

Што адчулі дзеці?
✨ Асалоду ад мілагучнай беларускай мовы, на якой ішоў спектакль!
✨ Захапленне ад віртуознай гульні акцёраў!
✨ І яшчэ – даведаліся шмат новага пра здаровы лад жыцця!

Гэта было сапраўднае свята роднага слова, тэатральнага майстэрства і каштоўных ведаў! 🤩

Вялізны дзякуй Слонімскаму тэатру за цудоўны спектакль і энергію! Дзякуй настаўнікам і школьнікам за цікавасць і ўдзел!

#Палац_культуры_города_Ліды #ДзеньРоднагаСвайго
#КожнаяПятніцаРоднаеСваё #Людзі_падзеі_факты

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *