Ліда — сталіца Дня беларускага пісьменства 2025! 🤩
6 і 7 верасня наш горад прыме XXXII Дзень беларускага пісьменства — свята кнігі, слова і культурнай памяці. І гэта не проста падзея, а нагода для гонару кожнага лідчаніна!
🎯 Галоўныя тэмы:
— 80 год Перамогі савецкага народа над нацызмам
— 500 год «Апосталу» — першай кнізе, выдадзенай на беларускай зямлі Францыскам Скарынам
🏰 У цэнтры свята — Лідскі замак, побач з’явіцца арт-аб’ект «Верабейка» на гранітнай кнізе. Чытанне твора Валянціна Таўлая будзе даступнае нават людзям з парушэннямі зроку.
📖 На фестывалі «Кніга і прэса» — 7 тэматычных павільёнаў, навінкі літаратуры, сустрэчы з аўтарамі, выставы і інтэрактыўныя пляцоўкі.
🏆 У суботу адбудзецца ўрачыстае адкрыццё і ўзнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі.
🎉 А яшчэ — бясплатныя экскурсіі, фота-зоны, мурал, абноўленыя вуліцы і культурная праграма, якая аб’яднае ўсю Беларусь!
Ліда гатовая сустракаць гасцей і натхняць словам. Не прапусці — гэта наш фестываль!
#Дзень_беларускага_пісьменства_2025 #Анонс