Рубрыка «Кожную пятніцу — роднае, сваё»

🌾  🇧🇾✨ Родная мова, матчына песня, бацькоўскі парог… 🏡❤ Гэта тое, што жыве ў сэрцы кожнага з нас, напаўняючы душу невычэрпнай любоўю да роднай зямлі. 🌿 Кожную пятніцу ў нашай рубрыцы «Роднае, сваё» мы папулярызуем скарбы беларускай нацыянальнай культуры — тыя высокамастацкія творы, якія сталі сапраўднымі духоўнымі сімваламі нашай Айчыны. 👑🎶
Сёння мы запрашаем вас дакрануцца да паэтычнай споведзі, якая адгукаецца ў душы кожнага беларуса. 📖🌾 Гэта велічныя і пранізлівыя радкі песняра зямлі беларускай Янкі Купалы:
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына; 📜
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай… 🕊
Сімвалічна, што гэта глыбокае і кранальнае выкананне знакамітай «Спадчыны» прагучала ў межах знакавага маштабнага мерапрыемства — рэспубліканскай акцыі «Бацькава кашуля». 🧵❤
Для вас спявае таленавіты супрацоўнік Палаца культуры горада Ліды Мікалай Барсукоў 🎤✨, а непаўторную харэаграфічную падтрымку гэтаму нумару дорыць Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны ансамбль танца «Забавушка» Лідскай дзіцячай школы мастацтваў! 💃🕺🌟
✨ Глядзіце, слухайце і натхняйцеся родным! 😍🎥🎭

#Палац_культуры_горада_Ліды #Калі_мы_разам_мы_адзіныя #Кожную_пятніцу_роднае_сваё #ДзеньРоднагаСвайго #ТыдзеньБацькоўскайЛюбові #БацькаваКашуля #Забавушка

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *