Свята роднай мовы для самых маленькіх і іх бацькоў! 
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Палацы культуры горада Ліды адбудзецца сапраўднае казачнае падарожжа! Узорны тэатр «Какос» запрашае сяброў на вясёлы і павучальны спектакль.
«Як казкі пераблыталіся»- гэта п’еса-казка Генадзя Аўласенкі.
Што будзе, калі героі розных казак сустрэнуцца ў адной гісторыі? Ці змогуць яны разабрацца ў гэтай блытаніне і вярнуць усё на свае месцы? Прыходзьце і даведайцеся самі! Гэта выдатная магчымасць пачуць мілагучнае беларускае слова і правесці час усёй сям’ёй.
Калі: 19 лютага 2026 года
Пачатак: 11:00
Дзе: вялікая зала Палаца культуры города Ліды
Кошт білета: 3 рублі
Узрост: 0+ (чакаем нават самых маленькіх гледачоў!)
Даведкі па тэлефонах:
8 (0154) 54-67-47, 8 (0154) 54-86-91
Давайце разам шанаваць родную мову і атрымліваць асалоду ад цудоўнай тэатральнай пастаноўкі! 
#Палац_культуры_города_Ліды #Ад_ідэі_да_прэм’еры #Людзі_падзеі_факты #Анонс #ТэатрКакос #ДзеньРоднайМовы

