Кожную пятніцу — роднае, сваё!

✨ Рубрыка: «Кожную пятніцу — роднае, сваё!» ✨
А што можа быць радней за нашу культуру, шчырыя ўсмешкі і душэўныя песні? Сённяшні выпуск прысвячаем сапраўдным захавальнікам нашых традыцый! 🎶🇧🇾

Нашы ветэраны — сапраўдныя зоркі! Хор ветэранаў «Майскія зоры» ДУ «Палац культуры горада Ліды» на тым тыдні вярнуўся з XXIX абласнога фестывалю народнай творчасці «Не старэюць душой ветэраны»! ❤

На свяце песні ў горадзе Іўе нашы артысты яшчэ раз даказалі: талент і любоў да творчасці не маюць узросту. Па выніках выступлення калектыў пад кіраўніцтвам Ніны Івановай быў узнагароджаны Дыпломам удзельніка, які стаў яшчэ адным пацвярджэннем іх высокага майстэрства і адданасці народнай культуры. 🎖🎤

Віншуем нашых дарагіх артыстаў! Жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў і каб песня заўсёды сагравала вашы сэрцы! 👏🌟

#Палац_культуры_города_Ліды #ДзеньРоднагаСвайго
#КожнаяПятніцаРоднаеСваё #Людзі_падзеі_факты

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *