#РоднаеСваё: гармонія беларускай песні

✨ 🎶🌟 Мы працягваем нашу рубрыку і кожную пятніцу з вялікім задавальненнем знаёмім вас з цудоўнымі творамі беларускіх аўтараў, якія гучалі са сцэны Палаца культуры горада Ліды. 🏛✨ Наша спадчына і сучасная культура багатыя на сапраўдныя шэдэўры, і мы дзялімся гэтай прыгажосцю з вамі! 💕
🔥 Сёння мы хочам узгадаць яскравы і вельмі кранальны момант з раённай нарады кіруючых работнікаў, спецыялістаў і педагогаў устаноў адукацыі Лідчыны. 📝 Сапраўдным упрыгожваннем гэтага важнага мерапрыемства стала патрыятычная песня «Барані сваё». Музыку напісаў в кампазітар Яўген Алейнік, а аўтарам словаў з’яўляецца паэтэса і спявачка Юлія Быкава (гурт AURA). 🎹🇧🇾
На нашай сцэне гэты твор ажыў дзякуючы таленту і сумеснай працы юных артыстаў:
🎤 салісты вакальнай студыі «АSнова» Лідскага РЦТДіМ падарылі песні свае звонкія галасы, а💃 ўзорны ансамбль «Вясёлая карусель» сярэдняй школы № 9 г. Ліды імя А.В. Нічыпорчыка стварыў прыгожае харэаграфічнае суправаджэнне. 🌟
Усё гэта публікуем з любоўю да мастацтва і спецыяльна для вас, нашы дарагія! ❤

#Палац_культуры_горада_Ліды #ДзеньРоднагаСвайго #КожнаяПятніцаРоднаеСваё #Людзі_падзеі_факты

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *