Рубрыка «Кожную пятніцу — роднае, сваё»!

❤ Напрыканцы гэтага працоўнага тыдня мы працягваем нашу прыгожую традыцыю.
Сёння ў нашай рубрыцы прапануем вам акунуцца ў неверагодную атмасферу творчасці, якая нядаўна панавала ў сценах Палаца культуры горада Ліды. У межах Тыдня бацькоўскай любові тут адбыўся вялікі святочны канцэрт «Да сэрца мацярынскага з любоўю».
Сапраўдным упрыгожваннем вечара стала выступленне заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь — ансамбля Інстытута памежнай службы пад кіраўніцтвам галоўнага ваеннага дырыжора, падпалкоўніка Сяргея Віктаравіча Палчобата. Жывы аркестр, магутная энергетыка і выключнае майстэрства артыстаў пакарылі сэрцы ўсіх прысутных.
✨ Прапануем вам паслухаць фрагмент песні «Добрыя людзі» ў выкананні вакальнай групы ансамбля ў суправаджэнні аркестра. Няхай гэтае душэўнае відэа падорыць вам гармонію і сагрэе сваім цяплом! 🎬👇
🍁 Жадаем вам утульнага вечара пятніцы і выдатных, насычаных выходных! Будзьце разам з родным і сваім! ❤

#Палац_культуры_горада_Ліды #Калі_мы_разам_мы_адзіныя #Кожную_пятніцу_роднае_сваё #ДзеньРоднагаСвайго #ТыдзеньБацькоўскайЛюбові

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *