Гэта больш, чым проста ідэя – гэта выбар кожнага з нас, які ўмацоўвае нашу краіну і культуру! 

Кожная пятніца – роднае, сваё!
Праект пад такой назвай стартаваў у Беларусі!
Яго мэта – паказаць багацце і якасць беларускіх тавараў, падкрэсліць іх канкурэнтаздольнасць і зрабіць падтрымку нацыянальнага вытворцы добрай традыцыяй.
Сфера культуры ператворыць кожную пятніцу ў свята нацыянальнай самабытнасці праз мерапрыемствы з нацыянальным каларытам! 

Палац культуры горада Ліды далучаецца! 

Кожную пятніцу распавядаем навіну аб культурнай падзеі на роднай мове! 
Арганізуем канцэрты і творчыя вечарыны з нацыянальнай музыкай, паэзіяй, песнямі і фальклорым! 

Ад слова да песні, ад танца да традыцыі – выбіраем сваё! 

Таксама кожную пятніцу любы жыхар нашай краіны можа далучыцца! 
Купіць беларускія прадукты 

Надзець вопратку айчынных дызайнераў 

Паслухаць нацыянальную музыку
і падзяліцца гэтым у сацыяльных сетках з хэштэгамі #ДеньРодногоСвоего або #ДзеньРоднагаСвайго 

Мы разам зробім выбар на карысць беларускага – праз творчасць, традыцыі і культуру! 

#Палац_культуры_горада_Ліды #ДзеньРоднагаСвайго

