Пятніца — час для ўтульных навін.

Да свята Вялікадня мастак-афарміцель Палаца культуры Таццяна Ражко стварыла асаблівую фотазону, прасякнутую вясновым настроем і любоўю да нашых традыцый.

Тут і яркая вясёлка, і каляровыя яйкі-пісанкі, і пухнатыя вербачкі — усё тое, што робіць наша роднае свята такім цёплым і чаканым. 

Нашы наведвальнікі ўжо робяць першыя здымкі, напаўняючы стужкі сацыяльных сетак усмешкамі і святлом. 
Прыходзьце і вы, каб адчуць гэтую атмасферу, захаваць прыгожы момант на памяць і проста парадаваць сябе!
Няхай гэтыя выхадныя будуць напоўнены падрыхтоўкай да свята і цеплынёй родных людзей. 

Чакаем вас у Палацы культуры!
#Палац_культуры_города_Ліды #ДзеньРоднагаСвайго
#КожнаяПятніцаРоднаеСваё #Людзі_падзеі_факты








