КОЖНУЮ ПЯТНІЦУ — РОДНАЕ, СВАЁ!

🌿 🌿Сёння сцэна Палаца культуры горада Ліды ператварылася ў сапраўднае жывое сэрца беларусаў! У рамках агляду на пацвярджэнне найменняў «народны» і «ўзорны» мы ўбачылі неверагоднае ўвасабленне творчага пачатку нашага народа. ✨🇧🇾
Гэты дзень быў прасякнуты любоўю да каранёў. Як жа шчыра гучалі народныя песні, колькі запалу было ў беларускіх танцах! Кожны нумар — гэта не проста выступленне, а споведзь аб любові да роднага краю, перададзеная праз звонкія галасы і майстэрства танцораў. 🎶💃
Было адчуванне, што праз музыку і рух з намі размаўляе сама гісторыя. Нашы калектывы яшчэ раз даказалі: беларуская культура — гэта невычэрпная крыніца натхнення, шчырасці і годнасці. Дзякуй кожнаму артысту за роднае, за тое, што дорыце яго гледачам з такой адкрытай душой! ❤🌾
#Палац_культуры_города_Ліды #ДзеньРоднагаСвайго
#КожнаяПятніцаРоднаеСваё #Людзі_падзеі_факты

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *